МЕЖДУНАРОДНЫЙ СЕТЕВОЙ АЛЬМАНАХ «LITERA»
приветствует Вас!

PO POLSKU PO POLSKU    IN ENGLISH IN ENGLISH
Главная страница
Информация о сайте
Редакторская колонка

Поэзия
Проза
Драматургия
Публицистика и критика
Музыка
Живопись и графика
Фото, видео
Персоналии
Ссылки

Форум
Гостевая книга
Наш адрес

 

Сергей Прилуцкий
INTERMEZZO
INTERMEZZO | ТОРГОВЕЦ | РОДДОМ | САД | У ДАРОЗЕ, ПАД КАЙФАМ
АПОКРЫФIЧНЫ ЖЫЦЬЦЯПIС МАГАМЕТА | ВIНТОЎКА | НАРОДНЫЯ МАТЫВЫ
ВЕЧАР ЗВЫЧАЙНЫХ ЦУДАЎ | ДЗЁНЬНІК МЭДУЗЫ | НОВАГОДНЕ-КАЛЯДНАЕ РЭГІ
FIN-DE-SIECLE

 





INTERMEZZO

Вероятно, то время пришло, когда на веки 
сон не давит уже, но, озирнувшись, мельком

смотрит на тело и улетает птицей.
И оркестр продолжает играть своё intermezzo.

Первыми на перемены всегда реагируют чувства.
В лесах, перед зимнею спячкой, становится пусто:

смолкают на ветках птицы и холодеют воды.
Что говорит, безусловно, о постоянстве природы.

Я когда-то во что-то верил. Колол орехи.
Слушал что и кого угодно, но только не эхо,

от которого ночью дрожали оконные рамы.
И которое вечно путалось под ногами.

Остаётся теперь только молча стоять на террасе,
наблюдая как чьё-то авто удаляетя точкой по трассе.

(авторский перевод с белорусского)


        		
ТОРГОВЕЦ

Он просыпался на заре, бежал
на площадь, где, напротив магистрата,
держал корчму. Жену и брата
с сестрою восемь лет как потерял

навечно. И, поскольку синагога - 
плод щедрости его и веры сильной, - 
как в кисти виноград, община
толпилась часто у его порога.

Он много стран изъездил. "Ценный опыт
приобретай за счёт других" - всегда
считался с этой мыслью. В городах,
больших и малых, был в почёте

за мудрость. С властью был накоротке.
Знал языки, чурался лени.
В сорок четыре начал ткани
возить с Востока. Флирт с кокет-

ливой мулаткой заведя однажды,
зарезан был. И плоть, и кости
его лежат теперь в колодце
глубоком. Не познает больше жажды.

(авторский перевод с белорусского)



РОДДОМ

акушеркой
она присутствовала при моём рождении
худощавая молчаливая женщина неопределённого возраста
с паутиной розовых прожилок
на мраморном черепе
и красивым лицом мулатки
без косы с короткой причёской
принимая роды
она  была подобна суккубе
что высмотрела наживу

я вспомнил её
потому что это она отсекла мне пуповину зубами
она вытянула из тёмной и тёплой конуры
в мир педофилов и копов
(с ними не раз столкнешься)

но
всегда и все
вспоминают руки матери
этот импровизированный "Титаник"
что убаюкивал на беспокойных волнах
и старый советский роддом становился твоей alma mater
твоим первым флэшбэком что зреет зиготой боли 

там каждый месяц
по длинным и холодным кафельным коридорам
на металлических тележках вывозили
маленьких красных крысёнышей
похожих на кусочки свежего мяса
на пурпурные грозди паприки на сияющем подносе
но вблизи
в белых мутных банках кунсткамеры
они будоражили разум
погружённые в сон

хотя какой там был разум у меня сопляка
что писал в пелёнки и сосал титьку
самим своим существованьем требуя неопределённого
и только чёрный балахон пожилой мулатки
моей гостьи из будущего
её иссохшие руки-палочки и круглые яблоки глаз
властно гипнотизировали
неспешно забирая по кусочку
сначала пальцы потом ногу левую правую
руку левую правую гениталии почки печень лёгкие
внутренности желудок
мячик сердца
и только в последний момент
от нехватки кислорода со страха
изнутри 
вырывался спасительный крик

(авторский перевод с белорусского)



САД

он завязывает непослушные ботики
сидя на полу в прихожей перед огромным глазом зеркала
которое словно воспитательница
следит за каждым движением

он идёт в гардероб
берёт свою шапочку ветровку платочек
и по дороге в садик
догнав тёмноволосую и шуструю
светку юльку марийку
сконфужено и стыдливо бредёт рядом
словно собачка

он не любит когда ему говорят глупости
(обычно взрослые
склонные всё упрощать)
строить в уголке пирамиду намного интереснее
всех ихних утренников и ёлок
тихих часов
несъедобных и пресных каш

он смотрит как его одногодки
юрки андрюшки сережи
дерутся бегают ябедничают няне
и думает какие же они все придурки
(когда-то папа сказал так слушая новости)

он ждёт когда придёт осень
чтобы с большим букетом и в белой рубашке с галстуком
войти наконец
доверчивым неофитом
в то неизвестное и таинственное (о иллюзии)
панельное здание знаний

(авторский перевод с белорусского)



У ДАРОЗЕ, ПАД КАЙФАМ

                              «I am a passenger»
                                 Iggy Pop

Краявіды ратуюць ад скрухі й нуды,
выпадковым маршрутам імчыш не туды,
але ў цалкам адвольным напрамку.
Бо жыцьцё і прырода - праявы гульні, 
пару тыдняў шалёных у лёсу сьцягні
і свавольнічай бесперастанку.

Сьвінафермы, ангары - някідкі той фон,
што знутры вырывае прыглушаны стогн
натуральны ў тутэйшых шыротах.
Кожны ночны ліхтар - нібы казачны эльф.
Непаўторны палескі жаночы рэльеф
пазбаўляе спакою і цноты.

Гэты край выклівае іронію й жах.
Як выходзіш і чуеш у тамбуры пах
адпаведных інтымных сэкрыцый
сэрца поўніцца злосьцю. Часовы сусед
запрашае на доўгі й дурны тэт-а-тэт.
І ў кішэні - апошні сэстэрцый.

Ноч, вакзалы, лясы - букалічны ляншафт.
Краявіды тутэйшыя - цудны варштат
каб пазбавіцца шкодных ілюзій:
у вакне сузіраеш сумбур і калаж,
то быў пляж, а праз хвілю калгасны міраж,
дзе - калгасьнік накладзены ў зюзю.

Сьвет падобны на казачную карусэль.
І падсеўшы на гэты шалёны кактэйль
зь небясьпечных інгрэдыентаў,
будзеш вечным наркотам. Вандроўным катом.
Непатрэбнымі стануць здароўе і дом - 
гэты вечны гарнір хэпі-эндаў.
 
Сны-кавалкі. Прадмесьцяў брутальны бязлад,
дзе пануюць убоства і матрыярхат,
а дзяцей вырабляюць па п'янцы.
Як казаў мой любімы Букоўскі: "Любы
ідыёт мае права на шчасьце, абы
той ня быў мудаком і засранцам".

Сьпяць фальклёрныя цёткі з пружанскіх мясьцін;
праз адсек выюць песеньку бацька і сын,
і жыцьцё, бы задымлены тамбур
увабраўшы гісторыйкі нечых няпрух, 
па маршруце старым паўтарае свой рух
і фартуне ўцісквае хабар.

Аніколі ня скажаш дакладна: за што
любіш дух кантрабанды і моцны настой
з дыялектавых лекавых траваў.
Кожны рынак мясцовы - малы бабілён:
там штурхаюць, паклаўшы на страх і закон,
мірыяды кустарных тавараў.

У правінцыі зьнік рамантычны налёт. 
Праз галечу, закінутасьць, страх, недарод,    
штовячэрнія махачы-тосты
традыцыйна кладуць на штомесячны плян.
Тут у кожным раёне свой родавы клан - 
местачковая  коза ностра.

Тут самота - паўсюдны галімы рэфрэн:
ён гучыць у размовах, ліецца са сцэн
непаўторным айчынным дэфэктам.
І ня важна адкуль гэты культавы плач - 
ім заражаны кожны тутэйшы смаркач,
кожны акр тутэйшага гета.

Салаўіны джэм-сэйшн лунае ўгары.
Адзінокі цягнік паўз раўніны й бары
перавозіць таемныя грузы.
У статычным экране азёраў - блакіт.
І настолькі піздата, што - кленчыш крэдыт
у сваёй незгаворлівай музы.

Але ўвечары, гледзячы на зарапад,
правінцыйны аматар прыгожых баляд,
цыгарэтку запаліш нясьпешна
і адчуеш як скоўвае холад башку,
як лягчэе ад казачнага парашку... 
і становіцца тупа і сьмешна.

жнівень-верасень, 2006



АПОКРЫФIЧНЫ ЖЫЦЬЦЯПIС МАГАМЕТА

сура 1

Ён не быў ні за кога - ні шэйхі яго, ні эміры
не цікавілі: што яму зь іхніх сумніўных багацьцяў?! 
Клаў на моду, законы, вайсковыя зборы й турніры,
бо прарокі ніколі ня верылі прапагандзе.

сура 2

Ён быў знаным паўсюль мэляманам: зьбіраў фанатэку,
рарытэтныя нотныя сшыткі мяняў на футры.
Сузіраючы жорскасьць свайго ваяўнічага веку,
пад уміраны сьпеў муэдзіна запісваў суры.

сура 3

"Хто ўжывае віно, толькі той і патрапіць да гурый", - 
пад аліваю лежачы, славіў жыцьця асалоды.
"І ніякая лажа, ніякія сваркі і бздуры
не аспрэчаць красы й смакаты богатворнай прыроды."

сура 4

Па вялікім рахунку ўсе бабы хоць крышачку дуры, -  
але ўночы -  бясспрэчна! -  багіні (з Аллагавай згоды).
Што ж, і Творца, ствараючы сьвет, не пазьбегнуў халтуры;
дзеля жарту наслаў нам на дупы такія  прыгоды.

сура 5

Вандраваў па краёх апантаным вясёлым турыстам.
Ведаў месцы аазісаў, мовы, грашовыя курсы.
Больш за ўсё ненавідзеў паўсюдных салдат-каляністаў. 
Меў вялікую слабасьць да кніг і фруктовых мусаў. 

сура 6

Быў бы там інтэрнэт - сябраваў бы з паловаю сьвету,
ад імя Усявышняга тэксты вывешваў на сайце.
Ён ня меў ані прынцыпаў, ані жыцьцёвае мэты.
Ні ў адным не пазначаны сьпісе, ні ў якім штаце.

сура 7

Ён сьмяяўся з няшчасных што прагнулі Армагедону,
харызматаў з даўгім языком уважаў за хлусаў;
не любіў пурытан за дэбільныя іх загоны:
што ў сапраўднага верніка мінусаў менш чым плюсаў.

сура 8

Не, адзінае праўды няма - ёсьць уява ды вера.
І нішто больш ня здольнае даць чалавеку свабоду.
Усе астатнія рэчы - банальныя глупства й афера.
Ну і збольшага людзі - калгасьнікі ўсё ды ўроды.

сура 9

Непасрэднасьць дзіцячую славіў на кожным базары,
але што гандлярам неразборлівы трэнас паяца.
Ён аднойчы патрапіў на некалькі содняў на нары,
бо народ баламуціў натхнёнай прамовай на пляцы.

сура 10

Ён валіў супраць плыні, набожны герой анэграўнду,
адкрываючы вочы на гнюснасьць наяўнай сыстэмы.            
Быў спакойны да здрады сяброў і чужое пагарды,
бо Аллаг быў ягоным надзейным ахоўным татэмам.

сура 11

Ён ня меў ані лецішча, ані кватэры - нічога,
неўтаймоўны аматар шматлюдных сумніўных кампаній.
Гэты чортавы цынік ніяк не цягнуў на прарока,
Клаў на ўсё і на ўсіх. І - бухаў дзень пры дні ў Рамадане!

сура 12

У жаданьні рабіць абы-што ёсьць прывабнае нешта:
слухаць сьпевы фантанаў, бяздумна валяцца ў ложку.
Ён мінаў боль і скруху, хаця й быў звычайнай пешкай.
Проста жыў дзеля кайфу й не парыўся ані трошкі.

сура 13

"Ну чаму менавіта яму даў Аллаг блаславеньне
несьці радасьць і лёгкасьць па вёсках, аулах, мястэчках!?"
Барадаты нягеглы мужык,  ён штоночы нязьменна
узіраўся ў нябёсы, дзе - Бог, НЛА... І пустэча.

сура 14

Ён памёр у бардэлі з шыкоўнай красуняй пад бокам.
У кішэні знайшлі падрабязны інтымны дзёньнік.
Для ягоных сыноў гэта ўсё было проста шокам.
Хер ты знойдзеш такое сярод кананічных кронік.

чэрвень-верасень, 2006



ВIНТОЎКА

Палю ў вакно. Па галубах.
І пнэўматычная вінтоўка
слухмяна робіць свой "ба-бах"
і птушак падбівае лоўка.

Але, канешне ж, цікавей
было б са снайпэркі. Па людзях.
Прыклаўшы оптыку да вей
вяршыць сьляпое правасудзьдзе.

Бо ўсё наўкол даўно ня так.
Пад рэбра смутак ставіць фінку.
І брудная душа-барак
вярэдзіцца без перапынку.

Бо сьвет - нібы вялікі цір,
дзе кожны заслужыў па кулі.
Мой Бог - мой кілер і кумір - 
вальні па мне з нябеснай рулі.

Быў паляўнічы - стаў трафей. 
Мне ўсё адно: піры, малебны...
Бо доўгі патранташ надзей
пусты і болей непатрэбны.

жнівень-верасень, 2006



НАРОДНЫЯ МАТЫВЫ

Нам тут - нішто, там тут - ня там,  
бо некалі - ні нам, ні вам.
Тады было, але вясной:
на о, на ах, на гэй, на ой.

Вось так. Пад нечым назаўжды
чамусьці толькі да і ды.
Аб чым бы штосьці не магу
сядзець у недзе ні гу-гу.

Дык жэж ужо ж адылі на
уздоўж і ўпоперак яна.
Бяры сюды з-пад гучна гоп!
Ніякі ні. Што ж, маць іх ёб.



ВЕЧАР ЗВЫЧАЙНЫХ ЦУДАЎ

Набліжаецца вечар і ў краму "прадукты",
бы валхвы за дарамі, пасьля піларамаў,
будаўнічых аб'ектаў, канвэераў, гутаў
усе йдуць па паўлітры свае й  кілаграмы. 

Зьзяюць, быццам у казачнай хатцы, вітрыны
і сьвятым падаецца стары валацуга,
што бухаючы з рыльца дыханьнем нявінным
бласлаўляе штодзённыя клопат і скруху. 

Гэты вулей, відмо, эльдарада галодных;
ён падмане, завабіць, нязьведаным цудам
зачаруе, ўвасобіўшы ў стравах лагодных
патаемныя мары працоўнага люду.

Яны моўчкі выходзяць пад цёмнае неба
і, зірнуўшы на зорку, кіруюць паволі
паўз алеі ліхтарняў да сьціплай юдолі,
дзе крычыць немаўля у абдымках Эрэба.




ДЗЁНЬНІК МЭДУЗЫ

                                              А.
І

Мне не хапае мужнасьці прызнацца у паразе,
аддзерці ад душы кару ілюзій. Пэўне,
таму й катую ўласны глузд. У кожнай дозе
твайго праклёну - вірус трэну, што гудзе ў венах.
Шалее плэер на FM-е - нана-нана - 
"я твая танцорка на сёньня, танцорка за грошы", -  
я памылка, я збой у сыстэме, дурная загана...
Толькі сьлёзы ад сьнегу ўваччу і кашаль душыць.  

ІІ

Сьцісьні зубы, наперадзе доўгі тайм;
гэты боль твой - фігня, бо ня ведаеш да чаго
давядзе дарога ў сумнеўны ерушалайм,
ля сьвятыняў якога ня  скажаш ужо "Ого!".
Бо твой поўдзень і поўнач, і захад, і твой усход
не гавораць нічога - ніякіх каардынат.
Нібы ў рыбіны, прагна ловіць паветра рот,
і душа вылятае ў нікуды, нібы астранаўт. 

ІІІ

Эх, зімовы пэйзаж, геамэтрыя раю!
Будні дзень для душы, але сьвята для вока.
Заваліцца б зь віном да  якога шахрая,
а пасьля да  дзяўчыны, а зь ёю - ў далёкі
прамысловы раён на ўскраіне места,
дзе стаіць даўгабуд; і зь ягонага даху
падглядаць нерухома пад посьвіст зюйд-вэсту,
як сьвятло адступае за ўзьлесак, на захад. 

ІV

У нутры шкрабаюцца коткі і каты,
што рыхтуюць сэрцу чарговую буфанаду.
Не каўтаю гарэлкі, барбітуратаў
і астатніх падманак. Даводжу да ладу
рамяство вымаўленьня складаных рэчаў,
бо ад простых цягне ў  макабр, у пастку,
бы адную жанчынку - на рэйкі легчы...
Лепей, ландух, насунь карнавальную маску! 

V

Хай бадлеры гадуюць свае хімэры - 
адчыні вакенца й любы наведнік 
занатуе ў ноўтбуку твае памеры,
назаве падвід, занясе ў даведнік.
У адкрытым сьвеце няма таямніцаў - 
ёсьць прыватны доступ да процьмы скарбніц:
дон жуаны, садомы, гамэры, фэліцы...
Цісьні гузік - чаму затрымаўся твой палец? 

VI

Увайдзі, на дразда ціхі посьвіст кіруй,
стукат дзятла ці кволае кнігаўкі сьпеў.
Што пабачыш у памяць сабе занатуй:
цёмны лес, павуціньне. Чаго не хацеў
ці хацеў - атрымай: холад, лета, харон.
Альбо гэтак: гармонія, гурыі, мёд.
Пераключыцца розум на off замест on
і душа назаве Адрасату свой  код. 

VII

Выйшаўшы на балькон, на чарговай п'янцы,
са сваёю нудой застаесься сам насам:
бо даўгія труізмы  ня маюць шанцаў
ды і паўзы набралі крытычнае масы.
Цыгарэта, пагляд, што завіс у небе.
У абодвух палоў усё тыя ж ролі:
гільдэнстэрн-разэнкранцы, няўдалыя фэбы...
Беражы сваіх клоўнаў, сьвятая Дольлі! 

VIII

Ты кажаш, культура - нішто, другарадная цацка,
што каштоўнымі ёсьць у жыцьці дзейны вопыт і вынік.
Вось і барбары думалі так. Але ўсё ж не зьнянацку,
не з пустога, абжыўшы прасьцягі, забацалі Рынак,
прыпыніліся  ў засені картэзіянскіх выгодаў,
на руінах якіх утрапёна зьбіраем складанку - 
цягне долу ўсё больш з кожным месяцам, годам, 
нібы сонца, пізанскі наш гмах. Дачакаемся ранку? 

IX

Сьпяць ужо грамадзяне краіны - глыбокая ноч.
У калодзежы страху мой тварык а-la пікасо:
пасярэдзіне рот-прамакутнік і вока наўзбоч.
Я зьвіваюся ў ложку, табой разламаны. Сон,
бы спэктакаль, сарваны ягоным жа гледачом,
на пасьля пераносіцца. Ты мне дала ключы
да маіх жа пустых сутарэньняў, карцінку - вачом,
глузду - цішу, ў якой ён, нібыта ў пустэльні, крычыць. 

X

Зрэшты, ня трэба трагікі і сантымэнтаў.
Сябе шкадаваць - прыкмета слабога духу
і - прыроднага скоцтва. Як тамака у паэта? - 
"Вер болю свайму, але не нырцуй у скруху".  
Вось гэта і ёсьць формулай спасьціжэньня
(толькі яна кшталтавацьме тваё cogito),
дыбай, якая здольная даць збавеньне.
Бо хіба што адно багі ня сплачваюць мыта.  

XI

Мой халодны розум падобны да плыткай мэдузы.
Што ўратуе мяне, як ня хуткая мэтамарфоза:
быў нарцысам - зрабіўся арфэем, абраньнікам музы.
У жыцьці не ратуе, да жалю, статычная поза,
да якое, прызнаюся, маю вялікую схільнасьць.
Вось і зараз сяджу паўтараю сваёй эўрыдыцы 
ролю блізкага ёй пэрсанажа у страху скінуць
прочкі маску зь сябе пад якою - твар чужаніцы. 

XII

Выпаўзаючы наўздагад з катакомбаў сумневу,
я ня ведаю што чакацьме мяне ў фінале.
Хочаш пэўнасьці, але маеш хіба што ксіву
на бясплатную сьмерць у халоднай пустой кіназалі,
дзе мігціць на экране кіно без твайго удзелу.
(У падобныя хвілі малюеш сябе героем).
Бы душа, што глядзіць з настальгіяй на ўласнае цела,
я трымаюся за мінулае розумам,  скутым табою.




НОВАГОДНЕ-КАЛЯДНАЕ РЭГІ

                                 А. Хадановічу

У чаканьні прыходу і Новага году
дабіваеш касяк, дапіваеш каньяк.
Звонку - п'янка-гулянка, чароды народу,
Санта-Кляўс, у санях, даядае фаршмак.

З агурком у руцэ, п'е Сьнягурка з бамжамі,
ловіць вуснамі сьнег, пераходзіць на слэнг.
Тут і жэні, і жаны, і зэкі з нажамі -
глушаць боль ад абломаў, мігрэняў, мітрэнг.

Дачакай нараджэньня Ісуса, камрадзе,
дачакай, не давай сябе ўводзіць у зман:
Толькі Джа ўсё ўладкуе, залечыць, загладзіць.
На Раство кажны трохі ў душы - растаман.

Хай стаіць камяком безвыходнасьць у горле,
з намі разам - Хрыстос, дзед Талаш, Дзед Мароз.
Слухай Марлі, палі анашу - каб ня ўмёрлі!
Ладзь, накшталт Бабілёну, душы хмарачос.

Дачакайся - і ўрубіцца зорка-пражэктар:
ясьлі ўбачыш, жанчыну, ягня, мужыка.
А між імі - маленечкі Бог-архітэктар,
што трымае ў далоньцы ўвесь сьвет, як жука.

Паднясе тройца магаў дары-абярэгі
немаўляці. І зьменяцца ўсе status quo.
Ды пачуецца зь неба анёльскае рэгі
і ты радасна ўсклікнеш: "Во-бля-ха-ра-ство!"



FIN-DE-SIECLE

Я б хацеў нарадзіцца на Новай зямлі,
напачатку ХХ-га, сьціплым клеркам;
працаваць у маленькай канторы ці ў нейкім
іншым месцы; на караблі

раз на год выпраўляцца да Рыму ці Вены;
ажаніцца пад 30, завесьці дзяцей;
паважаным быць, каб аніхто табе "Гэй!"
не казаў і ставаць не змушаў на калені.

Штонядзелі хадзіць у кіно, на Каляды - 
у царкву, усхваляючы Божую ласку.
Мець свой дом і рахунак у банку.

Прачынацца і ў сьвежых газэтах шторанку
праглядаць нэкралёгі, ня ведаць спагады
да жывых і да мёртвых, ды верыць у казку.




© Сергей Прилуцкий




Webdesign © 2006 Litera вернуться назад написать письмо перейти на главную к началу страницы